BE RU EN

Авіяцыя NATO перахапіла над Балтыйскім морам расейскі самалёт-выведнік

  • 19.11.2014, 16:26

Балтыйскі паветраны патруль NATO перахапіў расейскі самалёт Іл-20.

Аб гэтым паведамляецца ў афіцыйным запісе латвійскіх узброеных сіл у «Твітэры».

«Самалёты CF-188 Балтыйскага паветранага патруля NATO 18 лістапада падняліся па трывозе на перахоп расейскага вайсковага самалёта Іл-20 над Балтыйскім морам», - гаворыцца ў паведамленні.

Шэсць самалётаў CF-188 (версія амерыканскага знішчальніка F/A-18 Hornet) належаць ВПС Канады. З верасня яны базуюцца на літоўскім аэрадроме пад Шаўляем у рамках місіі балтыйскага паветранага патруля, піша Lenta.ru.

Раней паведамлялася, што 8 лістапада 2014 года пара канадскіх знішчальнікаў перахапіла над Балтыйскім морам сапраўды такі ж самалёт-выведнік Іл-20. Яшчэ раней Эстонія накіравала Расеі афіцыйны пратэст у сувязі праз парушэнне яшчэ адным Іл-20 паветраных межаў рэспублікі, якія адбыліся 21 кастрычніка. У адказ на гэта Мінабароны РФ зняпраўдзіла факт парушэння.

Балтыйскі паветраны патруль - створаная вясной 2004 сістэма дзяжурства ВПС краін NATO над тэрыторыяй Прыбалтыкі. У сувязі з адсутнасцю ў Эстоніі, Латвіі і Літвы прыдатных да нясення падобнай службы баявых самалётаў, прыкрыццё паветраных межаў гэтых краін праводзяць дзяжурныя знішчальнікі краін NATO, што накіроўваюцца туды на ратацыйнай аснове.

Апошнія навіны