BE RU EN

Беларускі гісторык выдаў кнігу пра «забытую вайну» 1939

  • 19.11.2014, 15:14

Прэзентацыя кнігі Анатоля Трафімчыка «1939 і Беларусь: забытая вайна» пройдзе 20 лістапада ў выдавецтве «Галіяфы».

Пра гэта charter97.org паведаміў чытач. Азнаёміцца з першымі трыццаццю старонкамі кнігі можна тут.

Галоўная думка кнігі - Другая сусветная вайна для Беларусі пачалася 1 верасня 1939 года, а не стала непрыемнай нечаканасцю толькі 22 чэрвеня 1941. Аўтар Анатоль Трафімчык падрабязна распавядае, як Беларусь стала прасторай для размеркавання ўплыву паміж нацысцкай Нямеччынай і камуністычным Савецкім Саюзам.

Характэрнасць кнігі - беларусацэнтрычная аргументацыя аўтара. Ён па-майстэрску аналізуе і пераасэнсоўвае погляды і ацэнкі суседзяў і выказвае ўласнае стаўленне да праблемы.

Асаблівае крытычная ўвага надаецца праблеме «вызвалення» і «аб'яднання» Заходняй Беларусі з БССР у 1939 годзе і ўсталявання там савецкай улады. Аўтар сцвярджае, што справа аб'яднання беларускай тэрыторыі не абмяжоўвалася толькі «аб'яднаннем» яе заходняй часткі з БССР. Ды і «ўз'яднання» як такога не было, а была хітрая крывадушная палітыка сталінскага рэжыму, які пераступаў праз нацыянальныя інтарэсы і чалавечыя лёсы дзеля жаданай мэты - рэалізацыі сацыялістычнай рэвалюцыі ў свеце.

Прэзентацыя кнігі пройдзе 20 лістапада а 19:00 па адрасе вуліца Валгаградская, 4а (выдавецтва «Галіяфы»). Падчас прэзентацыі можна будзе азнаёміцца з пазіцыяй аўтара «з першых вуснаў», задаць яму любыя пытанні і падыскутаваць наконт балючых праблем 1939 года ў гісторыі Беларусі.

Апошнія навіны