BE RU EN

П'яны хуліган у Бабруйску страляў у міліцыю

  • 19.11.2014, 14:34

Распачатая крымінальная справа.

16 лістапада 28-гадовы жыхар Бабруйска ўварваўся ў кватэру суседа па вуліцы Інтэрнацыянальнай. Ён некалькі разоў стрэліў з пнеўматычнага пісталета ў знаёмага, а потым і ў міліцыянтаў, якія прыбылі па выкліку, піша БелаПАН.

Супрацоўнікі міліцыі не пацярпелі. Яны абясшкодзілі нападніка і даставілі яго ў РАУС для далейшага разгляду.

Вядома, што раней мужчына быў неаднаразова судзімы за незаконны абарот наркатычных і псіхатропных рэчываў. На момант учынення злачынства ён быў п'яны.

Распачатая крымінальная справа паводле арт. 364 КК (пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў).

Апошнія навіны