BE RU EN

Навукоўцы: Гармон кахання пазбавіць ад страху

  • 19.11.2014, 14:15

Цікавае даследаванне правялі навукоўцы шпіталя Універсітэта Бона.

У ім узялі ўдзел 62 чалавекі. Спачатку даследчыкі замацавалі ў свядомасці чалавека вобразы, звязаныя з трывогай. Для гэтага ўдзельніку паказвалі фатаграфіі розных людзей і ў пэўны час яго руку пранізваў разрад электрычнага току, піша The Hindustan Times.

Удзельнікі даследавання, гледзячы на некаторыя вобразы, ужо чакалі ўдару токам і ў іх актывізавалася вобласць мозгу, якая адказвае за страх. Пасля гэтага навукоўцы ўвялі ўдзельнікам аксітацын, так званы гармон любові, і заўважылі, што ўзровень страху ў паддоследных значна знізіўся.

У сувязі з праведзеным даследаваннем навукоўцы мяркуюць, што гэта адкрыццё можна выкарыстоўваць пры лячэнні трывожных расстройстваў у людзей.

Апошнія навіны