BE RU EN

Расейскі рубель ізноў падае

  • 19.11.2014, 11:21

Даляр з раніцы ўжо падаражэў на 9 капеек, еўра - на 16.

Курс даляра да рубля на Маскоўскай біржы на адкрыцці таргоў у сераду вырас на 12 капеек і склаў 47,02 рубля.

Пра гэта паведамляе ТАСС.

Ужо на 10:20 паводле Менску курс даляра да рубля на Маскоўскай біржы вырас на 9 капеек у параўнанні з узроўнем закрыцця папярэдняга дня і дасягнуў 46,99 рубля. Курс еўра да рубля павялічыўся на 16 капеек да 58,85 рубля.

Пры гэтым кошт бівалютнага кошыка, які складаецца з 0,45 еўра і 0,55 даляра, узрос на 12 капеек да 52,33 рубля.

Апошнія навіны