BE RU EN

Гендырэктар «Тосна»: «Запрасіць Ганчарэнку? Чаму б і не»

  • 19.11.2014, 10:51

Беларускага трэнера рады былі б бачыць у расейскім клубе «Тосна».

Генеральны дырэктар «Тосна» з Ленінградскай вобласці Вячаслаў Мацюшэнка заявіў, што клуб гатовы запрасіць у якасці галоўнага трэнера беларускага спецыяліста Віктара Ганчарэнку.

«Вядома, падчас перапынку ў чэмпіянаце мы будзем браць трэнера. Мы ўжо ў трэці раз знаходзімся ў такой сітуацыі, калі самі даводзім каманду ў канцоўцы, але заўсёды пасля гэтага знаходзілі новага дасведчанага, кваліфікаванага спецыяліста. Хутчэй за ўсё, гэта будзе альбо расейскі трэнер, альбо з блізкага замежжа. Увогуле, рускамоўны. Але канкрэтныя прозвішчы я называць бы не хацеў. Віктар Ганчарэнка? Чаму б і не. Я не жартую, мы сапраўды гатовыя яго запрасіць», - сказаў Мацюшэнка, якога цытуе rsport.ru.

Апошнія навіны