BE RU EN

П'яны пасажыр зладзіў вэрхал у менскім метро

  • 19.11.2014, 9:45

П'янага мужчыну не пусцілі ў менскае метро, пасля чаго ён наважыў вярнуць жэтон ў касу станцыі «Маладзёжная» і разбіў у ёй шкло.

Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама.

30-гадовы грамадзянін быў затрыманы. Пры гэтым у кампаніі з дэбашырам апынуўся мужчына, які з 2007 года знаходзіцца ў міждзяржаўным вышуку на ініцыятыву органаў унутраных спраў Чэлябінскай вобласці Расеі як без вестак прапаўшы.

Акрамя таго, супрацоўнікі УУС аховы менскага метрапалітэна на станцыі «Плошча Леніна» затрымалі 22-гадовага менчука, які быў у стане моцнага наркатычнага ап'янення. Сам затрыманы запэўніваў, што ён ужыў спіртное.

«У рэальнасці ж малады чалавек быў пад моцным дзеяннем курыльнага наркотыку, што выяўлялася ў неадэкватных паводзінах. Затрыманы доўгі час не мог назваць ні дату, ні месца, дзе ён знаходзіцца», - распавялі ў міліцыі.

Як высветлілася пазней, хлопец працуе грузчыкам на адной са сталічных касметычных фабрык, куды і хацеў дабрацца на метро. Cпайс, з ягоных слоў, паспрабаваў упершыню, купіўшы дозу праз інтэрнэт. Частку курыльнай сумесі ён ужыў перад працай, частку пакінуў на потым. Дзеянням затрыманага даецца прававая ацэнка.

Апошнія навіны