BE RU EN

Андрэй Зыгмантовіч: «Хочацца, каб на матчы з Мексікай быў поўны стадыён»

  • 17.11.2014, 17:41

Выконваючы абавязкі галоўнага трэнера зборнай у футболе заклікае заўзятараў падтрымаць каманду.

Выконваючы абавязкі галоўнага трэнера зборнай Беларусі Андрэй Зыгмантовіч падзяліўся чаканнямі ад наведвальнасці таварыскага матчу з Мексікай, які пройдзе на «Барысаў-Арэне» 18 лістапада, піша by.tribuna.com.

- У гледачоў цікавасць да матчу з Мексікай? Мяне хвалюе гэтае пытанне. Цікавасць гледачоў, падтрымка - немалаважны фактар. Калі мы прыехалі на матч з Гішпаніяй, там поўны стадыён, гледачы... Антураж - неверагодны. Там футбол - культ. Рэлігія. Яны любяць футбол, разумеюць яго... Вось да чаго трэба імкнуцца.

Вядома, мне хочацца, каб на матч з Мексікай быў поўны стадыён. Каб нашых беларускіх хлопцаў падтрымлівалі. У Гішпаніі падтрымка была вар'ятскай. Адчуванне, што цябе выкінулі на карыду. Ты змагаешся з быком. Прыходзьце на зборную. Не трэба падтрымліваць мяне. Падтрымлівайце каманду! Зборную! Іншай у нас няма!

- Вы вызначыліся, хто згуляе ў варотах?

- Я - так, - сказаў Зыгмантовіч.

Апошнія навіны