BE RU EN

Выбух у каледжы Алматы: ёсць загінулыя

  • 17.11.2014, 9:04

Выбух прагрымеў у каледжы моды і дызайну Алматы.

Загінуў адзін чалавек, яшчэ восем пацярпелі, паведамляе ў панядзелак, 17 лістапада, «Інтэрфакс» са спасылкай на прэс-службу адміністрацыі горада.

Інцыдэнт адбыўся падчас заняткаў на пачатковай вайсковай падрыхтоўцы. Паводле папярэдніх звестак, на занятках выбухнула граната.

У выніку загінула студэнтка, аб стане параненых нічога не паведамляецца. З каледжа эвакуяваны 60 вучняў.

На месцы здарэння працуе аператыўна-следчая група. У каледж выязджаў акім (мэр) Алматы Ахметжан Есімаў.

Апошнія навіны