BE RU EN

Аўстралія, ЗША і Японія аб'ядналіся для барацьбы з агрэсіяй РФ

  • 16.11.2014, 21:22

Лідэры ЗША, Японіі і Аўстраліі заявілі пра намер аб'яднаць намаганні ў барацьбе супраць Расейскай Федэрацыі.

Пра гэта прэзідэнт ЗША Барак Абама, прэм'ер-міністр Японіі Сіндзо Абэ і прэм'ер-міністр Аўстраліі Тоні Эбот дамовіліся падчас трохбаковай сустрэчы на саміце «Вялікай дваццаткі» ў Брысбене, паведамляе УНИАН са спасылкай на агенцтва Reuters.

Як удакладнілі лідэры краін, яны будуць змагацца з наступствамі анэксіі Расеяй украінскага Крыма і яе дзеяннямі на Данбасе, якія «дэстабілізуюць усходнюю Украіну».

Акрамя таго, у сумеснай заяве гаварылася пра намер прыцягнуць да адказнасці вінаватых у катастрофе малайзійскага рэйса Boeing-777 MH17, збітага 17 ліпеня 2014.

Як вядома, на саміце ў Брысбене Абама заявіў пра гатоўнасць узмацніць ціск на Расею, калі яна не зменіць курс у дачыненні да Украіны. У той жа час, на думку прэм'ер-міністра Вялікабрытаніі Дэвіда Кэмерана, на саміце G20 Расея атрымала выразны сігнал - спыніць сваё ўмяшанне ва Украіну ці атрымаць новыя санкцыі.

Апошнія навіны