BE RU EN

Мэркель заклікала Захад працягнуць дыялог з Пуціным

  • 16.11.2014, 18:11

Канцлерка ФРГ Ангела Мэркель заклікала краіны Захаду выкарыстоўваць усе магчымасці для таго, каб дыялог з прэзідэнтам РФ быў працягнуты.

Перамовы, з яе слоў, павінны працягвацца, нягледзячы на пазіцыю Уладзіміра Пуціна ў дачыненні да Украіны, паведамляе Deutsche Welle.

«Важна выкарыстоўваць усякую магчымасць для дыялогу», - сказала Ангела Мэркель паводле вынікаў сустрэчы з прэм'ерам Аўстраліі Тоні Эбатам.

Падчас саміту G20 Мэркель і Пуцін правялі двухбаковую сустрэчу. Яе дэталі не выдаюцца, аднак, як адзначала канцлерка, гаворка падчас перамоваў ішла пра сітуацыю ва Украіне агулам.

Раней Мэркель заявіла, што ЕЗ разглядае ўвядзенне новых санкцый у дачыненні да Расеі. «Гэта палажэнне спраў нездавальняючае. У сапраўдны момант мы абдумваем пашырэнне спісу асоб, якія трапляюць пад санкцыі», - сказала яна.

Апошнія навіны