BE RU EN

Саміт G20 у 2016 годзе пройдзе ў Кітаі

  • 16.11.2014, 16:24

Саміт «Групы дваццаці» ў 2016 годзе пройдзе ў Кітаі.

Пра гэта гаворыцца ў камюніке паводле вынікаў саміту G20, які завяршыўся ў аўстралійскім Брысбене, паведамляе УНІАН.

«Мы дзякуем Аўстралію за старшынства ў гэтым годзе. Мы з нецярпеннем чакаем сумеснай працы пад старшынствам Турцыі ў 2015 годзе і чакаем прагрэсу ў перамовах на нашай наступнай сустрэчы ў Антальі 15-16 лістапада 2015 года, - гаворыцца ў выніковым дакуменце саміту. - Мы таксама з нецярпеннем чакаем сустрэчы ў Кітаі ў 2016 годзе».

Горад, у якім будзе праводзіцца саміт, пакуль не абвяшчаецца.

Апошнія навіны