BE RU EN

«Канвой Пуціна» вярнуўся з Луганску ў Расею

  • 16.11.2014, 15:46

Грузавікі, якія даставілі чарговы груз у акупаваны Луганск, вярнуліся ў Расею.

Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс».

У Луганск адправіліся 20 машын. Праз гадзіну яшчэ 54 грузавікі даставілі грузы ў кантраляваныя сепаратыстамі раёны Данецкай вобласці. Яны прыбылі ў тэрмінал у Данецку. Да сапраўднага моманту разгрузка машын ужо завершаная.

Паводле звестак МЗС Украіны, ніякіх «гуманітарных канвояў» РФ не існуе. А такім чынам Масква штодня накіроўвае некалькі калон са зброяй і вайсковай тэхнікай, а так званыя «гуманітарныя канвоі» з'яўляюцца адным са спосабаў падтрымкі незаконных узброеных фарміраванняў.

Фота з архіву

Апошнія навіны