BE RU EN

РНБА Украіны: Тэрарысты і войскі РФ рыхтуюцца да наступу

  • 16.11.2014, 14:42

Тэрарысты і расейскія вайскоўцы праводзяць падрыхтоўку да наступальных аперацыях у зоне правядзення антытэрарыстычнай аперацыі.

Пра гэта на брыфінгу паведаміў спікер інфармацыйна-аналітычнага цэнтра Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Андрэй Лысенка, паведамляюць «Украінскія навіны».

«Фіксуюцца прыкметы падрыхтоўкі тэрарыстаў і расейскіх войскаў да правядзення наступальных аперацый», - сказаў ён.

Пры гэтым у РНБА адзначылі, што за апошнія суткі колькасць і інтэнсіўнасць абстрэлаў тэрарыстамі пазіцый сіл АТА трохі знізілася.

РНБА мяркуе, што гэта можа быць звязана з моцнымі туманамі ва ўсходніх рэгіёнах.

Апошнія навіны