BE RU EN

Навучэнцаў Магілёўскага ліцэя прымушаюць здаць грошы на рамонт

  • 15.11.2014, 19:36

Аб чарговых паборах з навучэнцаў Магілёўскага дзяржаўнага прафесійнага ліцэя №7 паведамілі бацькі.

Ліст пра гэта даслаў у рэдакцыю charter97.org чытач.

«Піша вам бацька навучэнкі ўстановы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны прафесійны ліцэй №7», каб з вашай дапамогай зрабіць здабыткам грамадскасці аб грашовых паборах з навучэнцаў на рамонт, якія адбываюцца ў згаданай вышэй навучальнай установе. Майстрыца двойчы тэлефанавала мне (аднаму з бацькоў) і пры кожным званку ў размове настойліва рэкамендуе здаць 100 000 рублёў. Неахвота спрачацца з імі, бо дачцэ вучыцца яшчэ тры гады, а паборы ўжо з першага курсу», - гаворыцца ў лісце.

Раней аб паборах на рамонт паведамлялі бацькі вучняў розных школ Менска.

Апошнія навіны