BE RU EN

Фотафакт: Сцяг Украіны каля Баранавіцкага райвыканкама

  • 15.11.2014, 17:35

Акцыю салідарнасці з украінцамі правялі актывісты з Баранавічаў.

Пра гэта паведамляе сайт mfront.net.

«Разгарнуўшы жоўта-блакітны братэрскі сцяг у цэнтры горада з вядомым пасылам з шасці літар, маладыя людзі выказалі стаўленне да кіраўніка Расеі і вайне супраць Украіны», - гаворыцца ў паведамленні.

Нагадаем, беларускія ўлады неаднаразова каралі актывістаў апазіцыйных арганізацый за салідарнасць з суседняй краінай.

Апошнія навіны