BE RU EN

Паркуршчыкі з Гародні паказалі сваё майстэрства

  • 15.11.2014, 17:25

Новы ролік з віртуознымі трукамі размясціў на сваёй старонцы ў сацсетцы «Вконтакте» гарадзенскі паркур-атлет Валерый Пашкевіч.

«Прапаную вашай увазе відэаролік, у якім хоць адзін раз мы амаль усе сабраліся, каб зняць нешта сумеснае і крутое. Тое, што атрымалася, вы можаце паглядзець ніжэй», - напісаў ён.

Ва ўмовах гарадскога асяроддзя хлопцы скачуць, робяць сальта, дэманструюць цуды акрабатыкі. Без падрыхтоўкі такое лепш не паўтараць.

Апошнія навіны