BE RU EN

Берасцейскім кадэтам забаранілі есці цукеркі і печыва

  • 15.11.2014, 17:13

У Берасцейскім абласным кадэцкім вучылішчы забаранілі цукеркі і печыва і ўвялі публічныя пакаранні.

Пра гэта паведаміў адзін з бацькоў выхаванцаў установы, піша сайт праваабарончага цэнтра «Вясна».

У вучылішчы, размешчаным у былой школе-інтэрнаце для дзяцей-сірот у Ястрамбеле Баранавіцкага раёна, кадэтам есці цукеркі і печыва цяпер забаронена. Дырэкцыя асабіста правярала ў капцёрках рэчы падлеткаў, забірала ежу і прымусіла кадэтаў закапаць дзясяткі кілаграмаў цукерак.

Таксама ў вучылішча афіцыйна ўвялі пакаранне - публічныя прысяданні і адцісканні за правіны. У звальненне дазваляецца ісці толькі 25% «асабістага складу». Мабільныя тэлефоны захоўваюцца ў сейфах, ноўтбукі выдаюцца на некалькі гадзін толькі ў суботу і нядзелю. З ежы, што прывозяць з хаты, дазваляецца толькі вада - на прахадной сумкі кадэтаў правярае кіраўніцтва вучэльні.

Апошнія навіны