BE RU EN

Усплёск ДТЗ на трамвайных шляхах у Менску

  • 15.11.2014, 15:30

За апошні тыдзень у раёне Казлова некалькі разоў спыняўся трамвайны рух у абодва бакі.

Прычына - аварыі на шляхах. Ва ўсіх выпадках аўтамабілі выязджалі на трамвайную лінію, каб развярнуцца або павярнуць налева, піша «Комсомольская првда ў Беларуси».

- Сапраўды, у гэтым годзе ў Менску павялічылася колькасць аварый з электратранспартам, з трамваямі і тралейбусамі, - распавяла кіраўніца прэс-службы ДАІ ГУУС Менгарвыканкама Таццяна Харлінская. - Так, у васьмі аварыях з электратранспарту пацярпела восем чалавек, за аналагічны перыяд мінулага года адбылося пяць такіх аварый, пяць чалавек было паранена.

Аднак на самай справе аварый адчувальна больш, проста ўлік вядуць толькі тых ДТЗ, у якіх хтосьці атрымаў траўмы.

- Я на гэтым тыдні тры разы вымушаны быў ісці пешшу некалькі прыпынкаў, бо трамваі стаялі! - Распавёў чытач, які працуе ў раёне плошчы Змітрака Бядулі.

Апошнія навіны