BE RU EN

Намесніка старшыні Аршанскага райвыканкама затрымалі п'яным за стырном

  • 15.11.2014, 13:16

Канстанціна Селіванава пазбавілі пасведчання на тры гады.

Пасля распачатай крымінальнай справы на Івана Хурбатава, апошні быў адхілены ад пасады намесніка старшыні Аршанскага райвыканкама, а яго абавязкі стаў выконваць галоўны архітэктар Аршанскага раёна Канстанцін Селіванаў. Аднак, на гэтым месцы праблемы пачаліся і ў яго, піша orsha.eu.

Спачатку ў жніўні гэтага года Канстанціна Ігаравіча затрымалі супрацоўнікі ДАІ за кіраванне аўтамабілем у нецвярозым стане. 2 верасня Аршанскі РАУС вынес адміністрацыйную пастанову ў справе - пазбавіць грамадзяніна Селіванава пасведчання на 3 гады і пакараць штрафам у памеры 8,25 млн рублёў.

А 31 кастрычніка аўтамабіль галоўнага архітэктара ў двары дома па вуліцы Пагранічнай ў Воршы падчас паркоўкі нанёс пашкоджанні тром прыпаркаваным машынам суседзяў. Сам Канстанцін Селіванаў запэўнівае, што за стырном быў не ён, міліцыя гэта правярае.

І як стала вядома, 3 лістапада Канстанцін Селіванаў вызвалены ад займаных пасадаў.

Апошнія навіны