BE RU EN

Кэмеран і Пуцін пачалі перамовы ў Брысбене

  • 15.11.2014, 12:17

У аўстралійскім Брысбене праходзіць сустрэча прэзідэнта Расеі і прэм'ер-міністра Вялікай Брытаніі.

Уладзімір Пуцін і Дэвід Кэмеран сустрэліся напярэдадні саміту G20, паведамляе «Інтэрфакс».

У пачатку сустрэчы лідары павіталі адзін аднаго, паціснулі адзін аднаму рукі і занялі месцы за сталом перамоваў.

Да іх далучыліся чальцы дэлегацыі, у якую з расейскага боку ўваходзяць памочнік прэзідэнта РФ Юрый Ушакоў, прэс-сакратар кіраўніка дзяржавы Дзмітрый Пяскоў і дарадца-пасланнік пасольства РФ у Аўстраліі Мікалай Наздроў.

Пасля гэтага журналістаў папрасілі пакінуць залу, і перамовы працягнуліся без прэсы.

Напярэдадні сустрэчы ў рамках саміту G20 з прэзідэнтам РФ Уладзімірам Пуціным у Брысбене Дэвід Кэмеран параўнаў Расею з нацысцкай Германіяй праз агрэсіўную палітыку Крамля ў дачыненні да Украіны. Ён адзначыў, што свет павінен памятаць урокі Другой сусветнай вайны і заклікаў умяшацца, каб «большая дзяржава перастала запалохваць меншую».

Фота з архіву

Апошнія навіны