BE RU EN

Берасцейскую мэблевую фабрыку закрываюць

  • 15.11.2014, 10:41

15 лістапада стане апошнім днём у 58-гадовай гісторыі Берасцейскай мэблевай фабрыкі.

Пастанову аб яе закрыцці ўласнік - ААТ «Івацэвічдрэў» у асобе сходу акцыянераў - прыняў яшчэ два месяцы таму. На працягу апошніх чатырох гадоў некалі адно з горадаўтваральных прадпрыемстваў Берасця мела хранічныя страты. Большасць з 86 супрацоўнікаў былі адпраўленыя ў вымушаныя адпачынкі. Запазычанасці прадпрыемства склалі каля 20 млрд рублёў, піша «Вячэрні Брэст».

Паводле ацэнак спецыялістаў, такое становішча спраў выклікана пралікамі маркетынгу і адсутнасцю абаротных сродкаў. Выпускаемая прадукцыя даўно не карысталася попытам і па большай частцы заставалася на складах. Абсталяванне зношана і не адпавядае сучасным патрабаванням.

У адпаведнасці з заканадаўствам, усе работнікі былой фабрыкі атрымаюць трохмесячную выхадную дапамогу. А маёмасць пойдзе на продаж, каб разлічыцца па запазычанасцях.

Апошнія навіны