BE RU EN

Кубак Афрыкі ў футболе пройдзе ў Экватарыяльнай Гвінеі

  • 14.11.2014, 21:40

Першапачаткова гаспадаром турніру быў Марока.

Афрыканская канфедэрацыя футбола абвясціла аб тым, што матчы Кубка афрыканскіх нацый у 2015 годзе пройдуць у Экватарыяльнай Гвінеі, інфармуе "Інтэрфакс".

Першапачаткова гаспадаром турніру быў Марока, аднак у гэтай краіне адмовіліся ад яго правядзення праз боязь, звязаную з распаўсюджваннем віруса Эбала.

Спаборніцтва пройдзе з 17 студзеня па 8 лютага. Лёсаванне фінальнага турніру адбудзецца 3 снежня.

Апошнія навіны