Філіп Брыдлаў: У Расею сышоў чарговы «груз 200»
- 14.11.2014, 19:00
Калона аўтамабіляў перасекла мяжу ў Данецкай вобласці.
Пра гэта ў "Твітэры" паведаміў камандуючы Узброеных сіл НАТА ў Еўропе генерал Філіп Брыдлаў.
Паводле ягоных слоў, аб аўтамабілях, прамаркіраваных "груз 200" паведамілі назіральнікі місіі АБСЕ.
"Гэта расейская вайсковая маркіроўка для цел салдат, якія загінулі падчас баявых дзеянняў", - паведаміў Брыдлаў.
НАТА і Арганізацыя бяспекі і супрацоўніцтва ў Еўропе (АБСЕ) пацвердзілі інфармацыю Украіны аб перакідцы на Данбас і ў Крым вайсковай тэхнікі з Расеі. Пра гэта ў аўторак, 11 лістапада, у інтэрв'ю Reuters паведаміў галоўнакамандуючы аб'яднанымі сіламі НАТА ў Еўропе генерал Філіп Брыдлаў, піша gordonua.com.
7 лістапада Савет нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны паведаміў, што з Расеі на Данбас прыбылі 32 танкі, 16 гаўбіц Д-30 і 30 КамАЗаў з боепрыпасамі і жывой сілай. Пра эскалацыю сітуацыі ва Усходняй Украіне заявіў і прэзідэнт Пётр Парашэнка, які абмеркаваў гэта праз тэлефон з канцлерам Нямеччыны Ангелай Меркель.