BE RU EN

Літовец вёз з Беларусі 50 кілаграмаў золата ў глушыцелі

  • 14.11.2014, 16:38

Грамадзянін Літвы спрабаваў вывезці з Беларусі буйную партыю кантрабанднага срэбра і золата.

Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў прэс-службе Дзяржаўнага памежнага камітэта.

Мужчына праходзіў афармленне на пункце спрошчанага пропуску «Мальдзевічы». Памежны нарад выявіў тайнік у яго аўто: металічная пласціна была прывараная да дна на нішу глушыцеля. «У ім літовец спрабаваў утаіць ад памежнікаў шарыкі з металу жоўтага і белага колеру. Яны, са слоў кіроўцы, з'яўляюцца залатымі і сярэбранымі. Такія вырабы «ювелір» нібыта выплавілі з радыёдэталяў. Агульная маса шарыкаў склала 50 кг», - адзначылі ў ДПК.

Аўтамабіль і выяўленыя прадметы перададзеныя супрацоўнікам мытні.

Апошнія навіны