BE RU EN

СК рыхтуецца выставіць абвінавачванні вінаватаму страшнага ДТЗ на Гая

  • 14.11.2014, 15:38

У дачыненні да затрыманага дырэктара ЗАТ прымененая мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту.

Пра гэта ў «Фэйсбуку» паведамляе прадстаўніца СК Юлія Ганчарова.

«Галоўнае следчае ўпраўленне працягвае разбірацца ў абставінах замаху на забойства і парушэнні правілаў дарожнага руху, што пацягнула гібель сямейнай пары на ул.Гая ў Менску. У дачыненні да затрыманага дырэктара ЗАТ прымененая мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту. Рыхтуюцца матэрыялы для выстаўлення абвінавачвання (пра гэта паведамім дадаткова). Сёння вынесеная пастанова аб прызнанні пацярпелым сына загінулых у ДТЗ. Праводзяцца следчыя дзеянні», - напісала яна.

Нагадаем, што ў суботу, 8 лістапада, мужчына парэзаў нажом жонку і маленькіх сына і дачку. А потым выйшаў у майцы і трусах у двор, сеў у «Аўдзі» бізнэс-класа і на шалёнай для горада хуткасці пратараніў «Аўдзі-100», у якім загінулі сямейная пара і сабака. У выніку гэтага сутыкнення было разбіта яшчэ некалькі аўтамабіляў.

Фота: МНС

Апошнія навіны