BE RU EN

Пуцінскі канвой не даехаў у Данбас

  • 14.11.2014, 12:33

Прычына запазнення невядомая.

Прыбыццё чарговага расейскага гуманітарнага канвою ў Данецк адкладаецца на нявызначаны тэрмін.

«Мы чакалі гэты груз сёння, але сёння яго не будзе. Прычыны, па якой усе адмянілася, мы пакуль не ведаем», - сказаў «Інтэрфаксу» прадстаўнік так званага «Цэнтра кіравання аднаўленнем Данбаса».

Новыя тэрміны прыбыцця «гуманітарнай дапамогі» пакуль не абвяшчаюцца.

Раней МНС Расеі паведаміла, што завяршыла фармаванне сёмай аўтакалоны з гуманітарнай дапамогай для Данбаса. Усе грузы накіроўваюцца ў Данецк і Луганск.

Нагадаем, усе шэсць расейскіх гуманітарных канвояў перасеклі ўкраінскую мяжу незаконна, паколькі Украіна не давала на гэта згоды.

Апошнія навіны