BE RU EN

Зборная Беларусі прыбыла ва Уэльва

  • 14.11.2014, 11:13

Зборная Беларусі прыбыла ва Уэльва на матч кваліфікацыі Еўра-2016 супраць Гішпаніі.

Пералёт з Менска да горада Севілья доўжыўся блізу 5 гадзін. Прызямліўшыся ў аэрапорце «Сан Пабла», беларуская дэлегацыя аператыўна прайшла пашпартны і мытны кантроль, пасля чаго адправілася ў горад Уэльва. Надвор'е было даволі дажджлівым, а тэмпература паветра ў гэтай частцы Пірэнейскай паўвыспы склала блізу 20 градусаў цяпла. У раёне 20:00 паводле мясцовага часу наша каманда дасягнула мэты і засялілася ў гатэль «Barcelo Punta Umbria Mar», дзе будзе рыхтавацца да матчу, піша by.tribuna.com.

Сёння а 17:30 на стадыёне «Нуэво каламбіну» адбудзецца прэс-канферэнцыя Андрэя Зыгмантовіча і аднаго з футбалістаў каманды, пасля чаго а 18:00 пачнецца перадматчавая трэніроўка.

Раней паведамлялася, што Міхаіл Сівакоў не змог акрыяць ад мікратраўмы калена, атрыманай у клубе, і прапусціць гэты матч.

Апошнія навіны