BE RU EN

Горадня перад прыездам дыктатара: «Цэнтр горада нагадваў гета»

  • 14.11.2014, 11:04

Жыхары Горадні не пазнаюць свой горад.

Пра гэта на «Фэйсбуку» напісала мясцовая жыхарка Вольга Крапоціна.

«Цэнтр Горадні ўвечары нагадваў нейкае гета: ездзяць амаль адны міліцэйскія машыны, людзей практычна няма, ды і тыя, хто трапляюцца, выглядаюць як «супрацоўнікі ў цывільным». З іншымі аўто наогул цікава: міма мяне праехала адно з «гучнагаварыцелямі» і ...завешанымі жалюзі на вокнах))). Звычайны такі вечар у Заходняй Беларусі», - напісала жыхарка Горадні.

Нагадаем, Лукашэнка 14 лістапада зробіць рабочую паездку ў Гарадзенскую вобласць.

Апошнія навіны