BE RU EN

Знойдзеная «чорная скрыня» з МіГ-29, які разбіўся

  • 13.11.2014, 21:01

Спецыялісты расшыфроўваюць бартавы самапісец.

Следчыя выявілі на месцы крушэння самалёта МіГ-29 у Ляхавіцкім раёне бартавы самапісец. Чорную скрыню цяпер вывучаюць следчыя, піша БелаПАН. Таксама цяпер апытваюць сведак падзення, лётны і тэхнічны персанал. Ідуць судовыя і іншыя экспертызы.

Нагадаем, самалёт МіГ-29 разбіўся ў Ляхавіцкім раёне каля 13.30 пры правядзенні планавых палётаў у выніку няштатнай сітуацыі. Лётчык самалёта МіГ-29 61-й знішчальнай авіябазы ВПС і войскаў СПА катапультаваўся.

Фота: mil.by

Апошнія навіны