BE RU EN

Лукашэнка прадаў ААТ «Баранавічыдрэў»

  • 13.11.2014, 19:36

Беларускія ўлады прадалі ААТ «Баранавічыдрэў» СТАА «ЭкоДорыя».

Рашэнне было прынятае пасля таго, як Лукашэнка публічна даў згоду на гэтую здзелку.

Згодна з указам №525 без правядзення аўкцыёну (конкурсу) паказаным прадпрыемству перадаюцца 83,8% акцый (54174 штук) акцый намінальным коштам Br1600 на агульную суму Br86678400.

Інвестар абавязваецца да 15 красавіка 2015 пагасіць усю наяўную крэдыторскую запазычанасць ААТ «Баранавічыдрэў» у суме больш за Br15 млрд., а да 31 снежня 2017 г інвеставаць у прадпрыемства не менш за 8,6 млн. еўра.

Інвестар таксама абавязваецца стварыць да 31 снежня 2017 года вытворчасці ў выпуску піламатэрыялаў, міжпакаёвых дзвярэй з масіва і драўняна-валакністых пліт сярэдняй шчыльнасці, гранул паліўных (пелет) з укараненнем высокатэхналагічнага дрэваапрацоўчага абсталявання і захаваць да 31 снежня 2018 гадоў у ААТ «Баранавічыдрэў» існую колькасць працоўных месцаў, забяспечыўшы сярэднямесячную зарплату не ніжэй узроўню намінальнай налічанай сярэднямесячнай заработнай платы работнікаў Беларусі.

СТАА «ЭкоДорыя» згадваецца ў пераліку праектаў, што рэалізуюцца паводле даручэння Лукашэнкі або ўрада, з арганізацыяй вытворчасці пакаёвых дзвярэй з масіва і МДФ і пелет. Кошт праекта ацэньваўся ў 4,2 млн. еўра, фінансаваць які ў бягучым годзе павінен быў Банк развіцця.

Апошнія навіны