BE RU EN

Мядзведзеў прызнаў, што адказныя санкцыі негатыўна адбіліся на Расеі

  • 13.11.2014, 12:17

Цалкам замяніць імпарт не ўдалося.

Меры ў адказ Расеі на санкцыі Захаду маюць як пазітыўныя, так і негатыўныя наступствы для расейскай эканомікі, так як цалкам замяніць імпарт пакуль не ўдалося.

Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр РФ Дзмітрый Мядзведзеў, паведамляе УНИАН.

«У гэтых мер у адказ ёсць і свае пэўныя наступствы. Не ўсе з іх, напэўна, пазітыўныя, таму што мы не можам ураз замясціць увесь сегмент, які апынуўся выняты ў выніку прыняцця вядомых дзяржаўных пастаноў. Але ёсць і станоўчы бок: сапраўды, нашы людзі пачынаюць прывыкаць да таго, што значную частку харчовых тавараў складаюць нашы тавары», - сказаў Мядзведзеў.

«Далёка не ўсім заходнім вытворцам атрымаецца вярнуць свае тавары на расейскія прылаўкі пасля адмены ахоўных мер», - дадаў прэм'ер РФ.

Фота: РІА «Новости»

Апошнія навіны