BE RU EN

Расейскія вайскоўцы мінуюць Азоўскае мора пад Марыупалем

  • 13.11.2014, 10:15

Ёсць усе прыкметы падрыхтоўкі расейскіх вайскоўцаў да баявых дзеянняў.

Пра гэта заявіў дарадца кіраўніка Службы бяспекі Украіны Маркіян Лубкіўскі ў эфіры Шустэр Live. Ён паведаміў, што Расея спрабуе заблакаваць Марыупаль з марскога напрамку і мінуе акваторыю.

«На нашу думку, расейцы мінуюць акваторыю Марыупаля. Гаворка ідзе пра выбух так званай падвойнай міны. Не выключана, што на ёй магла падарвацца рыбалоўчая шхуна», - адзначыў Лубкіўскі.

З ягоных слоў, РФ агулам плануе актыўныя баявыя дзеянні. «Ёсць усе сімптомы таго, што РФ... плануе або рыхтуецца да актыўных ваенных дзеянняў», - сказаў Лубкіўскі, але адзначыў, не варта паддавацца панічным настроям.

Нагадаем, 11 лістапада недалёка ад Марыупаля ў Азоўскім моры на тэрыторыі Расеі прагучаў магутны выбух. У РФ заявілі, што гэта быў выкід прыроднага газу. Акрамя таго, генеральны сакратар АБСЕ Ламберта Заньер западозрыў сепаратыстаў у падрыхтоўцы атакі пад Марыупалем.

Апошнія навіны