BE RU EN

Інтэрнэт-крамы Беларусі рыхтуюцца да «чорнай пятніцы»

  • 13.11.2014, 10:12

Найбуйнейшыя онлайн-крамы Беларусі ў канцы лістапада правядуць двухдзённыя распродажы з вялікімі зніжкамі.

Партнёрамі «Чорнай пятніцы», як па традыцыі называюць першы дзень вялікіх калядных распродажаў, стануць больш за 30 найбуйнейшых беларускіх і расейскіх інтэрнэт-крам, пішуць «Беларускія навіны».

Пляцоўкай для беларускай «Чорнай пятніцы» стане сайт BlackFridaySale.by.

Першая беларуская «Чорная пятніца» пачнецца раней, чым ва ўсім астатнім свеце - у чацвер, 27 лістапада, а 18:00 і будзе доўжыцца да канца суботы, 29 лістапада.

Акрамя Беларусі і Расеі, распродажы ў фармаце BlackFridaySale.online таксама праводзяцца ў Нямеччыне, Аўстрыі і Швейцарыі.

Апошнія навіны