BE RU EN

Расея сцягнула да мяжы Украіны 200 танкаў, 191 самалёт і 121 гелікоптэр

  • 13.11.2014, 8:13

Гэтыя лічбы былі названыя на пасяджэнні Рады бяспекі ААН.

Пастаянны старшыня Украіны ў ААН Юрый Сяргееў назваў дакладную колькасць вайсковай тэхнікі Расеі каля ўкраінскай мяжы, паведамляе РБК-Украіна.

З ягоных слоў, на мяжы з Украінай засяроджана 200 расейскіх танкаў,1600 аўтамабіляў, 640 артылерыйскіх установак, 191 самалёт і 121 гелікоптэр.

12 лістапада NATO папярэджвае аб новым расейскім уварванні ў Данбас. «За апошнія два дні мы назіралі тое ж самае, што і ў справаздачы АБСЕ. Мы назіралі калоны расейскай тэхнікі, у першую чаргу расейскіх танкаў, артылерыі, расейскіх сістэм СПА і расейскіх баявых падраздзяленняў, якія перасякаюць мяжу з Украінай», - распавёў Вярхоўны галоўнакамандуючы Аб'яднанымі ўзброенымі сіламі арганізацыі ў Еўропе Філіп Брыдлаў.

З ягоных слоў, NATO назірае тое ж самае, што і місія АБСЕ апошнім часам. Пра колькасць расейскай тэхнікі Філіп Брыдлаў расказаць не змог, бо пакуль няма дакладнага здымка калоны. Раней АБСЕ заяўляла, што зафіксавала перамяшчэнне 43 невядомых вайсковых грузавых аўтамабіляў у бок паўднёвага-усходу Украіны.

Апошнія навіны