BE RU EN

Кабмін Украіны зацвердзіў пагадненне аб дэмаркацыі мяжы з Беларуссю

  • 12.11.2014, 18:20

Неўзабаве пачнуцца работы на мясцовасці.

Украінскі Кабмін зацвердзіў пагадненне аб Палажэнні аб дэмаркацыі дзяржаўнай мяжы паміж Украінай і Рэспублікай Беларусь.

Пра гэта паведаміў міністр замежных спраў Украіны Павел Клімкін, паведамляе БелТА.

Паводле ягоных слоў, гэтым пагадненнем "фіксуюцца ключавыя параметры і сумеснай камісіі з Беларуссю, і (памежныя) знакі, якія будуць устанаўлівацца". Фактычна пачынаецца праца ў дэмаркацыі мяжы. "Мы ўжо вызначылі ўсе ўчасткі, працуем з беларускім бокам і часу не трацім", - падкрэсліў Клімкін. У бліжэйшы час пачнецца нанясенне маркіроўкі на мясцовасць.

Клімкін заявіў, што ў 2015 годзе трэба будзе ажыццявіць "асноўны аб'ём работ" у пытанні дэмаркацыі дзяржмяжы.

Агульная працяжнасць дзяржаўнай мяжы Украіны і Беларусі складае 1084,2 км.

У Беларусі раней былі спрошчаныя некаторыя працэдуры для правядзення дэмаркацыі мяжы з Украінай. Лукашэнка 1 верасня 2014 года падпісаў адпаведны ўказ №422 "Аб дэмаркацыі Дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь з Украінай".

Апошнія навіны