BE RU EN

12-гадовы школьнік скраў у бабулі "Жыгулі"

  • 12.11.2014, 17:11

У Менску 12-гадовы хлопчык без дазволу ўзяў у бабулі ключы ад аўто і адправіўся катацца па горадзе.

Школьнік выехаў са двара на вуліцы Анаева, дзе жыве з маці і бабуляй, і рушыў па вуліцы Авангарднай. Потым вярнуўся назад і прыпаркаваў аўто на тым жа месцы. Бабуля, якая ў гэты момант была дома, нават не заўважыла адсутнасці аўто. Але дзіця за стырном убачылі іншыя кіроўцы, якія паведамілі пра свавольства ў міліцыю, піша БелТА.

Школьнік яшчэ занадта малы, каб яго можна было прыцягнуць да адказнасці. Але на яго маці склалі пратакол паводле артыкула 9.4 КоАП Беларусі (невыкананне бацькамі абавязкаў у выхаванні дзяцей). А хлопчыка паставілі на прафілактычны ўлік у раённай інспекцыі ў справах непаўналетніх.

Апошнія навіны