BE RU EN

Дэпутат Дзярждумы прапанаваў засяляць расейскія вёскі кітайцамі

  • 12.11.2014, 15:54

Прадстаўнік фракцыі ЛДПР Ілля Драздоў прапанаваў засяляць спусцелыя расейскія вёскі кітайцамі, японцамі і паўночнымі карэйцамі.

Пра гэта паведамляе РСН.

"Ніхто не перашкаджае завозіць у спусцелыя расейскія вёскі ў патрэбнай колькасці пад кіраўніцтвам грамадзян Расеі працавітых кітайцаў, паўночных карэйцаў, японцаў", - сказаў Ілля Драздоў.

На ягоную думку, у Расеі і так адбываецца засяленне апусцелых вёсак выхадцамі з Сярэдняй Азіі, але пры гэтым дзяржава не атрымлівае адлічэнні ў бюджэт, "ідзе шэрая эканоміка".

"Давайце створым орган, які сядзе і палічыць, колькі нам трэба. Можа быць, нам скажуць - мы спраўляемся, Расеі нікога не трэба. Тады мы павінны прыняць жорсткія меры, каб выціснуць за межы Расеі нават тых, хто ўжо ёсць. А можа, нам скажуць, што трэба 100 тысяч ці мільён", - дадаў дэпутат.

Апошнія навіны