BE RU EN

Ганчарэнка адпраўлены ў адстаўку з пасады галоўнага трэнера «Кубані»

  • 12.11.2014, 15:52

Галоўны трэнер «Кубані» Віктар Ганчарэнка адпраўлены ў адстаўку кіраўніцтвам краснадарскага клуба.

Пра гэта паведамляе Onedivision.

Нагадаем, што Ганчарэнка ў кастрычніку мінулага года падпісаў з «Кубанню» пагадненне тэрмінам на чатыры з паловай гады.

У цяперашнім сезоне расейскай прэм'ер-лігі пасля 13 тураў краснадарская каманда знаходзіцца на пятым радку ў турнірнай табліцы, адстаючы ад ЦСКА, які займае другое месца, усяго на адно ачко.

Інфармацыю пра звальненне Віктара Ганчарэнкі пацвердзілі на афіцыйнай старонцы заўзятараў краснадарскай каманды.

Апошнія навіны