BE RU EN

Мінсельгасхарч: Праз дэвальвацыю расейскага рубля Беларусь страціла $160 мільёнаў

  • 12.11.2014, 15:31

Страты экспартнай выручкі праз дэвальвацыю расейскага рубля за месяцы - са жніўня да кастрычніка - склалі каля $160 млн.

"Расейскі рубель таннее. Гэта не вельмі добра. Нашы страты складаюць недзе 8,6%, або $160 млн за жнівень, верасень, кастрычнік", - заявіў сёння намеснік міністра сельскай гаспадаркі Васіль Седзін.

З ягоных слоў, у мэтах мінімізацыі гэтых страт Мінсельгасхарч не выключае павышэння экспартных коштаў, паведамляе АФН.

Каментуючы сітуацыю з абмежаваннем на экспарт свініны ў РФ праз свіную чуму, Седзін заявіў, што ўжо з 1 снежня многія мясаперапрацоўчыя прадпрыемствы Беларусі адновяць пастаўкі сваёй прадукцыі ў Расею.

Апошнія навіны