BE RU EN

Калоны расейскай тэхнікі ўрываюцца на тэрыторыю Украіны

  • 12.11.2014, 15:18

NАТO папярэджвае аб новым расейскім уварванні.

Пра гэта ў сераду, 12 лістапада, паведамляе Agence France-Presse.

«За апошнія два дні мы назіралі тое ж самае, што і ў справаздачы АБСЕ. Мы назіралі калоны расейскай тэхнікі, у першую чаргу расейскіх танкаў, артылерыі, расейскіх сістэм СПА і расейскіх баявых падраздзяленняў, якія перасякаюць мяжу з Украінай», - распавёў Вярхоўны галоўнакамандуючы Аб'яднанымі ўзброенымі сіламі арганізацыі ў Еўропе Філіп Брыдлаў.

З ягоных слоў, NАТО назірае тое ж самае, што і місія АБСЕ ў апошні час. Пра колькасць расейскай тэхнікі Брыдлаў распавесці не змог, бо пакуль няма дакладнага здымка калоны, паведамляе «Дождь».

Раней АБСЕ заяўляла, што зафіксавала перамяшчэнне 43 невядомых вайсковых грузавых аўтамабіляў у бок паўднёва-ўсходу Украіны.

4 лістапада, кіраўнік NАТО Енс Столтэнберг заявіў, што альянс выявіў перасоўванне расейскіх войскаў да расейска-ўкраінскай мяжы. Пра гэта ён паведаміў на прэс-канферэнцыі з прадстаўніцай Еўразвяза ў замежных справах і палітыцы бяспекі Фэдэрыкай Магерыні.

«Мы бачым, як расейскія войскі набліжаюцца да мяжы з Украінай», - заявіў Столтэнберг. З ягоных слоў, Расея да гэтага часу падтрымлівае і навучае баевікоў, а таксама пастаўляе ім рыштунак.

Архіўнае фота progorodnn.ru

Апошнія навіны