BE RU EN

З Украіны ў Расею выехалі пяць грузавікоў з «грузам 200»

  • 12.11.2014, 15:17

Учора ўначы праз закрыты памежны пункт пропуску «Далжанскі» з Украіны вывозілі целы загінулых у Данбасе расейцаў.

Пра гэта падчас брыфінгу паведаміў спікер Інфармацыйна-аналітычнага цэнтра Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Андрэй Лысенка, паведамляе Еспресо TV.

«Паводле аператыўнай інфармацыі, учора ў поўнач з тэрыторыі Украіны праз закрыты пункт пропуску «Далжанскі» Луганскай вобласці вывозілі груз 200, верагодна, вайскоўцаў Расейскай Федэрацыі, на пяці грузавіках, якія належаць растоўскай пахавальнай фірме», - распавёў прадстаўнік РНБА.

Учора ўвечары прадстаўнікі палка «Азоў» паведамілі пра знішчэнне вялікай колькасці расейскіх акупантаў пад Марыупалем.

Апошнія навіны