BE RU EN

Каардынатара аргкамітэта БХД выклікаюць у пракуратуру

  • 12.11.2014, 14:20

Аляксандра Храпко абвінавачваюць у дзейнасці ад імя незарэгістраванай партыі.

Каардынатара аргкамітэта ў стварэнні партыі «Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя» і кампаніі «Народны кантроль» у Берасці Аляксандра Храпко выклікаюць у пракуратуру Берасцейскай вобласці для вынясення афіцыйнага папярэджання «аб недапушчальнасці паўторнага здзяйснення правапарушэнняў», паведамілі charter97.org у прэс-службе БХД.

Парушэнне палягае ў нібыта дзейнасці ад імя незарэгістраванай партыі.

У пракуратуру ён павінен з'явіцца 13 лістапада а 10:00.

Апошнія навіны