BE RU EN

Магутны выбух на поўначы Лівіі: ёсць ахвяры

  • 12.11.2014, 14:04

З лівійскага горада Тобрук на поўначы краіны паступаюць паведамленні пра магутны выбух, які прагрымеў на цэнтральнай вуліцы.

Яго эпіцэнтр знаходзіўся недалёка штаб-кватэры лівійскай выведкі. Як мяркуюць, выбухнуў начынены выбухоўкай аўтамабіль. Са слоў відавочцаў, ёсць загінулыя і параненыя, аднак іх лік пакуль не вядомы, паведамляе BBC.

Парламент Лівіі пераехаў у Тобрук пасля пагаршэння сітуацыі ў сталіцы краіны Трыпалі.

4 лістапада ўлады Лівіі закрылі порт Бенгазі з-за баёў паміж войскам і ісламісцкімі баевікамі.

Апошнія навіны