BE RU EN

У Бабруйску «дармаедаў» пачалі ставіць на ўлік

  • 12.11.2014, 11:16

Чыноўнікі ў Бабруйску ўжо складаюць спісы «дармаедаў».

Аднак пакуль няма дакладнага вызначэння гэтага паняцця. Таму выяўляць гэтую катэгорыю грамадзян бабруйскія чыноўнікі пастанавілі па-свойму. Так, асобны спіс бабруйчан, што стаяць на прафілактычным уліку падасць УУС, піша babruysk.by.

Пад кантроль будуць узятыя хранічныя неплацельшчыкі за паслугі ЖКГ, а таксама асобы, «ухілісты» ад вайсковай службы і выплаты падаткаў.

Ва Упраўленні працы, занятасцi i сацыяльнай абароны зоймуцца спісамі беспрацоўных, якія не працаўладкаваліся цягам года.

Усе гэтыя звесткі будуць пададзеныя ў Фонд сацыяльнай абароны, пасля апрацоўкі якіх і будуць выяўлены тыя, на каго павесяць «ярлык дармаедаў».

Між тым праваабаронцы адзначаюць, што гэтыя дзеянні ўладаў - антыканстытуцыйныя. Паколькі ў Канстытуцыі (асноўным дакуменце нашай краіны) права на працу з'яўляецца менавіта правам, а не абавязкам.

Апошнія навіны