BE RU EN

Палёты вайсковых самалётаў над Беларуссю прыпыненыя

  • 11.11.2014, 20:42

На якой менавіта перыяд прыпыненыя палёты, пакуль не паведамляецца.

Палёты вайсковых самалётаў у Беларусі часова прыпыненыя з прычыны крушэння ў Берасцейскай вобласці, паведамілі БелТА ва Узброеных Сілах.

Паводле факту крушэння знішчальніка МіГ-29 у Берасцейскай вобласці Следчы камітэт пачаў крымінальную справу паводле ч.1 арт.465 (парушэнне правілаў палётаў і падрыхтоўкі да іх). Інцыдэнт адбыўся сёння каля 13.30. Пацярпелых і разбурэнняў няма. У тым ліку не пацярпеў і лётчык, які катапультаваўся. Яго знайшла пошукава-выратавальная каманда. Прызначаная камісія вайсковага ведамства для высвятлення прычын таго, што здарылася. На месцы працуе следчая група галоўнага следчага ўпраўлення СК.

Фота: mil.by

Апошнія навіны