BE RU EN

Жыхары Варшавы выйшлі на Марш незалежнасці (Відэа)

  • 11.11.2014, 18:08

Палякі адзначаюць Дзень незалежнасці.

Сёння ў Варшаве прайшлі некалькі акцый. У 11:00 на алеі Яна Паўла II адбыўся забег, у якім прынялі ўдзел каля 15 тысяч чалавек.

У 13:15 на плошчы Пілсудскага стартаваў прэзідэнцкі марш «Разам для Незалежнай». Маніфестанты прайшлі па Каралеўскім тракце, па вуліцах Роял, Кракаўскае прадмесце, Новы Свет і Алея Уяздоўска. Скончыўся марш ля помніка Пілсудскаму каля Бельведэра. Па дарозе былі ўскладзеныя кветкі ля помнікаў вядомым палякам. У маршы прынялі ўдзел некалькі дзясяткаў тысяч чалавек.

Фото: REUTERS/Slawomir Kaminski/Agencja Gazeta

Іншая акцыя - Марш незалежнасці, арганізаваны нацыяналістамі, пачаўся ў 15:00 у цэнтры горада. Баючыся правакацый і сутычак паліцыя арганізавала ахову шэрагу аб'ектаў, такіх як плошча Збавіцеля, на якой у мінулым годзе была падпаленая вясёлка. Таксама шмат паліцыянтаў дзяжураць на вакзале, куды на працягу ўсяго дня прыязджаюць нацыяналісты з іншых гарадоў. Было затрымана некалькі дзясяткаў людзей з піратэхнікай. Нацыяналісты накіраваліся маршам па алеі Іерусалімскай у бок нацыянальнага стадыёна, выкарыстоўваючы піратэхніку, выкрыкваючы нацыянальныя лозунгі, лозунгі супраць камунізму і паліцыі. Марш праходзіць без сутычак і сур'ёзных здарэнняў.

Фото: TVN24
Фото: TVN24
Фото: PAP/Leszek Szymański
Фото: TVN24
Фото: REUTERS/Kacper Pempel
Фото: TVN24
Фото: TVN24
Фото: TVN24
Фото: REUTERS/Kacper Pempel

Апошнія навіны