BE RU EN

Сіноптыкі папярэджваюць аб туманах у сераду

  • 11.11.2014, 17:56

У Беларусі 12-лістапада чакаецца воблачнае з прасвятленнямі надвор'е.

Пра гэта паведамілі БелТА ў Рэспубліканскім гідраметэацэнтры.

Месцамі пройдуць невялікія дажджы. У некаторых раёнах магчымы туманы. Вецер будзе паўднёва-ўсходні 3-8 метраў у секунду.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад 0 да плюс 7 градусаў. Удзень прагназуецца ад 3 да 9 градусаў цяпла, на паўднёвым захадзе - да плюс 12.

Апошнія навіны