BE RU EN

ЕЗ падрыхтаваў дадатковыя санкцыі супраць Расеі

  • 11.11.2014, 17:02

Для юрыдычнага афармлення новых абмежавальных мер супраць Расеі неабходная пастанова Рады Еўразвяза.

Пра гэта заявіла афіцыйны прадстаўніца кіраўніка дыпламатыі ЕЗ Майя Каціянчыч, паведамляе РІА "Новости".

"Была праведзеная вельмі вялікая праца ў папярэднія месяцы для падрыхтоўкі магчымых мер, якія па-ранейшаму актуальныя. Некаторыя з іх ужо былі адлюстраваныя ў прынятых абмежаваннях. Але для кожнага прыкладання да цяперашніх дакументаў нам трэба новая заканадаўчая прапанова ад Савета", - сказала яна, адказваючы на пытанне, ці падрыхтаваныя ўжо магчымыя абмежавальныя меры ў дачыненні да РФ.

ЗША і ЕЗ не прызнаюць акупацыі Крыма Расеяй і абвінавачваюць Маскву ва ўмяшанні ў справы Украіны.. Заходнія краіны з сакавіка ўжо некалькі разоў уводзілі санкцыі ў дачыненні да шэрагу расейскіх палітыкаў, бізнэсоўцаў і кампаній і пагражалі пашырыць абмежавальныя меры. Апошнім выпадкам прымянення падобнай практыкі сталі вераснёўскія санкцыі.

Апошнія навіны