BE RU EN

Грамадзянін Расеі вёз у Беларусь чупа-чупс з каноплямі

  • 11.11.2014, 16:59

Карамелькі канфіскаваныя супрацоўнікамі мытні.

У аўтамабільным пункце пропуску «Берасце» 10 лістапада памежны нарад падчас выбарачнага кантролю спыніў аўтамабіль «Мерседэс», якім кіраваў расеец, які рухаўся з Польшчы ў Беларусь. Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў Дзяржаўным памежным камітэце Беларусі.

Пасля праходжання кантролю асоб, якія едуць па зялёным калідоры, іншамарка была накіраваная ў бокс для спецыяльнага дагляду. Падазрэнні супрацоўнікаў праваахоўных органаў пацвердзіліся: у асабістых рэчах памежнікі сумесна з мытнікамі выявілі дзве шакаладныя пліткі па 100 г і 10 карамелек тыпу чупа-чупс з лацінскай назвай Cаnnabis.

Жыхар Растова-на-Доне запэўніваў, што кандытарскія вырабы з каноплямі набыў выключна для сябе.

Апошнія навіны